Аб удзеле ў Міжнароднай спецыялізаванай выставе XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIБO-2018

З 15 па 18 мая 2018 г. у г. Мінску адбылася Міжнародная спецыялізаваная выстава XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIБO-2018, у рамках якой былі прадстаўлены перспектыўныя і інавацыйныя рашэнні ў вобласцi IT-індустрыі.

Цэнтральнае месца на выставе заняла экспазіцыя «ІТ-краіна Беларусь», якая ўключыла ў сябе інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржаўных органаў і іншых беларускіх IT-кампаній.

Міністэрствам юстыцыі быў прадстаўлены вэб-партал Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, які дазваляе ажыццяўляць розныя электронныя працэдуры, звязаныя з рэгістрацыяй і ліквідацыяй бізнесу.

Супрацоўнікамі Міністэрства ў рэжыме онлайн былі прадэманстраваны такія паслугі і сэрвісы вэб-партала, як ўзгадненне назвы юрыдычнай асобы, сэрвісы па папярэдняй праверцы назвы, праверцы статусу суб'екта гаспадарання, падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі і інш.

Значную цікавасць гасцей і ўдзельнікаў выставы да электронных паслуг вэб-партала, станоўчыя водгукі аб яго працы сведчаць аб актуальнасці работы, якая праводзіцца Міністэрствам юстыцыі па пашырэнні пераліку электронных паслуг для бізнесу.

Акрамя таго, вэб-партал Міністэрства юстыцыі атрымаў спецыяльны дыплом «TIБO» у намінацыі «Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання». Інтэрнэт-прэмія «TIБO» з'яўляецца прэміяй аргкамітэта выставы і прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сектары Інтэрнэту за важкія мастацкія, тэхналагічныя і сацыякультурныя дасягненні ў вобласцi інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

уверх