Адбудзецца прэс-канферэнцыя Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага

13 лютага 2020 года 12 гадз. 30 хвіл. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5) адбудзецца прэс-канферэнцыя Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскага Алега Леанідавіча па тэме «Аб рабоце органаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе і задачах на 2020 год».

У ходзе прэс-канферэнцыі будуць асветлены пытанні нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі, адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці, у тым ліку рыэлтарскай, работы натарыята, загсаў, дзейнасці органаў прымусовага выканання, сферы рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, грамадскіх аб'яднанняў і фондаў, развіцця інстытута медыяцыі, а таксама інфарматызацыі дзейнасці органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі, прававой асветы насельніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ да асвятлення дадзенага прэс-мерапрыемства.

Па пытаннях акрэдытацыі: прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі – Вольга Анатольеўна Шыбко, тэл. 200-03-84, моб. тэл. +375 25 759 79 63.

уверх