Каманда Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у рэспубліканскім інтэлектуальным турніры па медыяцыі і перагаворам
У Мінску прайшоў I Рэспубліканскі турнір «Інтэлект у медыяцыі супраць гульняў Тронаў», арганізатарамі якога выступілі вучэбна-практычная ўстанова «Цэнтр медыяцыі і перагавораў» і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Кансалтынгавая група «Максімум».
Каманда Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у інтэлектуальных паядынках з камандамі кампаній, адвакатаў, юрыстаў і медыятараў.
На працягу двух дзён удзельнікі дэманстравалі навыкі вядзення перагавораў, адказвалі на каверзныя пытанні інтэлектуальнага этапу турніру і разбіралі шматвектарны бізнэс-кейс сумесна з медыятарамі.
Па выніках пройдзеных этапаў турніру каманда Міністэрства юстыцыі заняла другое месца. Фінал турніру, цырымонію ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў запланавана правесці 3 кастрычніка 2019 года.