Падведзены вынікі работы сістэмы органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе і вызначаны задачы на 2020 год

29 студзеня 2020 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы сістэмы органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе і задачах на 2020 год.

У пасяджэнні прынялі ўдзел Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Круты Д.М., Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чупрыс В.І., дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Іпатаў В.Д., дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Каваленка Я.І., начальнік юрыдычнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Скабялка Д.К., Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Барысенка Н.У., Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц В.І., начальнікі галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Асаблівая ўвага на паседжанні калегіі было ўдзелена пытанням нарматворчай дзейнасці, юрыдычнай якасці праектаў прававых актаў, рабоце Міністэрства юстыцыі ў сферы абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, інфарматызацыі дзейнасці і стварэння інфармацыйных рэсурсаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.

На пасяджэнні калегіі таксама былі разгледжаны пытанні адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці, развіцця інстытута медыяцыі, дзейнасці натарыята, загсаў, рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, некамерцыйных арганізацый, а таксама асноўныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі. Абмеркаваны вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, дзейнасць па прававой адукацыі насельніцтва, кадравым забеспячэнні органаў юстыцыі.

Члены калегіі і запрошаныя абмеркавалі ключавыя пытанні далейшага развіцця і ўдасканалення работы сістэмы органаў Міністэрства юстыцыі, міжведамаснага ўзаемадзеяння. Па выняках абмеркавання прынята пастанова калегіі Міністэрства юстыцыі, якое вызначае першарадныя задачы і далейшыя мерапрыемствы па ўдасканаленні дзейнасці.

уверх