Рэспубліканская грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве юстыцыі наведала ВУ «Выхаваўчая калонія № 2»

26 чэрвеня 2018 года прадстаўнікі Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўнікамі Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама (далей – грамадскія назіральныя назіральныя камісіі) наведалі Выпраўленчую ўстанову «Выхаваўчая калонія № 2» УДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, размешчанаю ў г. Бабруйску (далей – ВК № 2), у мэтах ажыццяўлення грамадскага кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.

У ВК № 2 адбываюць пакаранне непаўналетнія асуджаныя, а таксама асуджаныя, пакінутыя ў дадзенай выпраўленчай установе пасля васемнаццацігадовага ўзросту ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Грамадскія назіральныя камісіі ў ходзе наведвання ўказанай выпраўленчай установы азнаёміліся з умовамі быту асуджаных, арганізацыяй іх вольнага часу, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння, правялі анкетаванне асоб, якія ўтрымліваюцца ў ВК № 2.

Умовы размяшчэнні, харчаванні, лячэння, арганізацыі вольнага часу асуджаных і іх працаўладкавання ў ВК № 2 адпавядаюць усім патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакарання. У ходзе размовы з асуджанымі скарг і нараканняў на работу адміністрацыі выпраўленчай установы і ўмовы размяшчэння не паступала.

У ВК № 2 створаны неабходныя ўмовы для атрымання асуджанымі дыстанцыйнага навучання. З кастрычніка 2016 года ва ўстанове запушчаны праект, які дазваляе асуджаным атрымаць вышэйшую адукацыю з выкарыстаннем дыстанцыйнай формы навучання па спецыяльнасцях псіхалогія, інфармацыйны менеджмент, транспартная лагістыка. Таксама на тэрыторыі ВК № 2 функцыянуе філіял Установы адукацыі «Сярэдняя школа № 32» г. Бабруйска і філіял № 2 Установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны будаўнічы прафесіянальна-тэхнічны каледж».

уверх