Прадстаўнік Міністэрства прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Мартэнсаўскія чытанні – 2019»

30-31 мая 2019 г. у г. Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя) адбылася XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па міжнародным гуманітарным праве «Мартэнсаўскія чытанні – 2019» на тэму «Жэнеўскія канвенцыі: праз 70 гадоў», у працы якой прыняў удзел прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Богдан Дар’я. Арганізатарамі Канферэнцыі выступілі Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа, Расійская Асацыяцыя міжнароднага права і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт.

Запрошаныя міжнародныя эксперты, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і акадэмічнай супольнасці выступілі з дакладамі па найбольш актуальных пытаннях развіцця міжнароднага гуманітарнага права. У рамках Канферэнцыі былі арганізаваны тэматычныя сесіі па пытаннях 70-годдзя Жэнеўскіх канвенцый па міжнародным гуманітарным праве, паводзінам на вайне, становішча дзяцей і абароне навакольнага асяроддзя ў перыяд узброеных канфліктаў, а таксама спецыяльная сесія, прысвечаная 75-годдзю зняцця блакады Ленінграда.

Неабходнасць прытрымлівання нормаў міжнароднага гуманітарнага права і забеспячэнне іх аўтарытэту сталі цэнтральнай тэмай «Мартэнсаўскіх чытанняў – 2019», пры гэтым значная роля ў гэтых працэсах належыць імплементацыі і распаўсюджванню ведаў аб дадзенай галіны міжнароднага права.

Удзел у працы Канферэнцыі ўяўляе для Міністэрства юстыцыі цікавасць у сувязі з выкананнем упраўленнем міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі функцыі сакратарыята Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

уверх