Аб неабходнасці прадстаўлення рыэлтарскімі арганізацыямі справаздачы аб дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг за 2019 г.

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу рыэлтарскіх арганізацый на неабходнасць прадстаўлення ў Міністэрства юстыцыі ў тэрмін да 20 студзеня 2020 г. справаздачы аб дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг за 2019 г.

Справаздачу патрэбна прадстаўляць па форме згодна Дадатку 10 да пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2018 г. № 212 «Аб зацвярджэнні форм ведамаснай справаздачнасці на 2019 год».

Таксама ў тэрмін да 20 студзеня 2020 г. рыэлтарскім арганізацыям неабходна прадставіць штатны расклад арганізацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі абзаца чацвёртага часткі першай падпункта 1.10 пункта 1 пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2009 г. № 42 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванні рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

уверх