Пра неабходнасць прадстаўлення некамерцыйнымі арганізацыямі штогадовай справаздачы аб працягу сваёй дзейнасці

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі часткі шостай артыкула 27 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях" і часткі шостай артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях" палітычным партыям, грамадскім аб'яднанням (міжнародным, рэспубліканскім, мясцовым), іх саюзам (асацыяцыям) неабходна штогод да 1 сакавіка прадстаўляць у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама інфармацыю аб працягу сваёй дзейнасці.

Ўся неабходная для гэтага інфармацыя знаходзіцца ў раздзеле https://minjust.gov.by/directions/compare_coverage/registration/
уверх