Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Аўдытарская палата.
Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2019 г. зарэгістравана Аўдытарская палата.
Дадзеная палата створана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб аўдытарскай дзейнасці“.
Мэтамі дзейнасці Аўдытарскай палаты з’яўляюцца:
-
аб’яднанне на прафесійнай аснове аўдытарскіх арганізацый, аўдытараў – індывідуальных прадпрымальнікаў, аўдытараў для выканання імі ўскладзеных на іх Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб аўдытарскай дзейнасці“ абавязкаў, а таксама абарона правоў і прафесійных інтарэсаў сваіх членаў;
-
забеспячэнне грамадскай зацікаўленасці ў аўдытарскай прафесіі шляхам садзейнічання членам Аўдытарскай палаты ў ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці ў галіне аўдытарскіх і прафесійных паслуг, адукацыі і павышэння кваліфікацыі, а таксама шляхам ажыццяўлення незалежнай знешняй ацэнкі якасці працы аўдытарскіх арганізацый, аўдытараў – індывідуальных прадпрымальнікаў на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства, міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці;
-
садзейнічанне развіццю заканадаўства ў галіне ажыццяўлення аўдытарскай дзейнасці, аказанне прафесійных паслуг і павышэнне прэстыжу аўдытарскай прафесіі, умацаванне прававых асноў аўдытарскай дзейнасці, садзейнічанне стварэнню спрыяльнага бізнэс-асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.