Міністэрства юстыцыі рэкамендуе анлайн-сэрвісы і зручныя спосабы пры звароце да натарыуса

Міністэрства юстыцыі інфармуе аб тым, што грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб могуць скарыстацца магчымасцю запісу на прыём да натарыуса па тэлефоне альбо анлайн праз сайт Беларускай натарыяльнай палаты.

Актуальныя нумары тэлефонаў натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама сэрвіс анлайн запісу на прыём да натарыуса размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Для атрымання кансультацыі натарыуса рэкамендуем скарыстацца сэрвісам «Пытанне натарыусу» на сайце Беларускай натарыяльнай палаты. Дадзены сэрвіс не з'яўляецца анлайн кансультацыяй, аднак адказы на пытанні будуць падавацца аператыўна.

Па пытаннях, звязаных з дакументамі, якія былі перададзены на захоўванне ў натарыяльныя архівы, звярнуцца можна па тэлефонах натарыяльных архіваў. Кантактная інфармацыя натарыяльных архіваў размешчана на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Архівы».

Акрамя таго, арганізавана прадастаўленне зацікаўленым асобам даведачнай інфармацыі па пытаннях натарыяльнага абслугоўвання ў тэрытарыяльных натарыяльных палатах і Беларускай натарыяльнай палаце.

уверх