Міністэрства юстыцыі дае старт Інтэрнэт-галасаванню за лепшыя работы конкурсу «Права на дзяцінства»
Каля двух тысяч малюнкаў, больш за трыста відэаролікаў і камп’ютарных анімацый было даслана на рэспубліканскі конкурс творчых работ «Права на дзяцінства» з усіх куткоў Беларусі.
Дадзены конкурс праводзіцца Міністэрствам юстыцыі сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) ужо не ўпершыню, але 2020 год сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў.
Журы конкурсу прыйшлося няпроста, – шматгадзінныя прагляды і пасяджэнні, абмеркаванні і дыскусіі, па выніках якіх адабраны канкурсанты для ўдзелу ў этапе Інтэрнэт-галасавання.
Нагадаем, што конкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Малюнак», «Анімацыя», «Відэаролік», удзельнічаюць у ім дзеці ва ўзросце да 18 гадоў.
Праз творчасць хлопцы і дзяўчынкі распавялі пра сваё бачанне рэалізацыі правоў дзіцяці, сацыяльнай абароны сям'і і дзяцей дзяржавай. Цікава адлюстраваны тэмы абароны правоў дзяцей-сірот, правы дзяцей-інвалідаў, не засталася без увагі тэма абавязкаў дзіцяці.
Таксама ўдзел у конкурсе прынялі дзеці з асаблівасцямі развіцця, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцы дапаможных школ-інтэрнатаў, што сведчыць аб тым, што творчасць і правы дзіцяці не маюць абмежаванняў. Больш за ўсё работ даслана дзецьмі з Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Міністэрства юстыцыі дзякуе ўсім удзельнікам і аб'яўляе аб пачатку этапа Інтэрнэт-галасавання, якое пройдзе ў сацыяльных сетках Міністэрства юстыцыі з 1 па 20 жніўня 2020 года з дапамогай размяшчэння саміх работ і адзінай для ўсіх Google-формы з указаннем парадкавага нумара работы, прозвішча, імя і ўзросту ўдзельніка. З дапушчанымі да дадзенага этапу конкурсу работамі можна пазнаёміцца на афіцыйных старонках ў сацыяльных сетках «Вконтакте», «Facebook», «Одноклассники», а таксама на YouTube і Telegram-каналах Міністэрства юстыцыі.
Пераможцы ў кожнай намінацыі вызначаюцца з дапамогай сумы балаў у рамках Інтэрнэт-галасавання і адзнакі журы.
Да 1 верасня 2020 года будуць падведзены вынікі конкурсу, вызначаны пераможцы, пасля чаго будзе абвешчана дата ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання.
Падтрымаць канкурсантаў можна па наступных спасылках:
Намінацыя «Малюнак», узрост 3-6 гадоў https://docs.google.com/forms/d/1ik4ABo_Nlu-asRrcPLK0XWUIgUp7nqu2Cq_ip_O6FlA/edit
Намінацыя «Малюнак», узрост 7-12 гадоў https://docs.google.com/forms/d/1mN7d2aYhKAuOhHD6oyZZ1EB3h-B6hkhkwJaZkpKAiYQ/edit
Намінацыя «Малюнак», узрост 13-18 гадоў https://docs.google.com/forms/d/1fhAxWE3Ili_FClOe1g1jo0xgtGJSJ2jNeOBlCY3F58E/edit
Намінацыя «Анімацыя»
https://docs.google.com/forms/d/1T4_EsypFwrae0SNPGLKQdHfcw5hHp1bzfn4rfZd7lMU/edit
Намінацыя «Відэаролік»
https://docs.google.com/forms/d/1zQPUcgk31-nmF-aS4JMzk0bZGu88WnXJoNOqrJXNiSw/edit