Міністэрства юстыцыі праводзіць збор прапаноў па ўдасканаленні рэгулявання валанцёрскай дзейнасці
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 482 і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2020 г. № 54 забяспечваецца падрыхтоўка законапраекта «Аб валанцёрскай дзейнасці».
У рамках дадзенай работы вывучаюцца прапановы дзяржаўных органаў, зацікаўленых арганізацый і грамадзян, асабліва – саміх валанцёраў.
Збор пажаданняў па змястоўным напаўненні законапраекта «Аб валанцёрскай дзейнасці» і прапаноў па рашэнні рознага роду праблемных аспектаў практычнай дзейнасці валанцёраў, вырашэнню якіх можа паспрыяць прыняцце адпаведнага заканадаўчага акта, ажыццяўляецца Міністэрствам юстыцыі.
Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага Закона Рэспублікі Беларусь.
Прапановы можна накіроўваць да 15 мая 2020 г.:
-
у выглядзе паведамленняў у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі;
-
у пісьмовым выглядзе на паштовы адрас Міністэрства юстыцыі (220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10);
-
з дапамогай акаўнтаў Міністэрства юстыцыі ў сацыяльных сетках:
Звяртаем вашу ўвагу!
Накіраваныя ў Міністэрства юстыцыі прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
