Міністэрства юстыцыі праводзіць рэспубліканскую акцыю «Права на службу людзям»
У Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Права на службу людзям».
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з ТАА «Юрспектр». Таксама ў ёй прымаюць удзел Беларуская натарыяльная палата, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Дзяржаўны камітэт па маёмасці, Нацыянальны банк, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Акцыя праводзіцца ў мэтах павышэння прававой культуры насельніцтва, развіцця сістэмы прававой асветы, забеспячэння даступнасці прававой інфармацыі.
У рамках дадзенага мерапрыемства падрыхтаваны і распаўсюджваюцца буклеты па актуальных для грамадзян прававых пытаннях. У названых буклетах размешчаны кантактныя дадзеныя арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі - адрасы інтэрнэт-сайтаў, нумары тэлефонаў «гарачых ліній» ведамстваў, па якіх грамадзяне могуць атрымаць
Буклеты прадстаўлены па наступных тэмах:
-
«Пра што нагадваюць судовыя выканаўцы», «Аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану» - Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
-
«Забеспячэнне правоў асоб з абмежаванымі магчымасцямі пры здзяйсненні натарыяльных дзеянняў з іх удзелам» - Беларуская натарыяльная палата.
-
«Абарона правоў спажыўцоў» - Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў.
-
«Памятка спажыўцам пры куплі харчовых тавараў» - Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
-
«Электронны сэрвіс. Асабісты кабінет фізічнай асобы» - Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
-
«Памятка крэдытаатрымальніку» - Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
-
«Як прад'явіць прэтэнзіі арганізацыям ЖКГ за няякасна аказаную паслугу?» - Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
-
«Ацэнка кошту маёмасці. Будзь у курсе і зможаш дасягнуць большага!»; «Што трэба ведаць грамадзяніну, які рашыў засведчыць дамову з нерухомай маёмасцю ў рэгістратара»; «Дзяржаўная нерухомая маёмасць - заўсёды там, дзе вядзецца бізнэс!»; «Зямельныя спрэчкі з суседзямі. Давайце жыць дружна» - Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.