У Міністэрстве юстыцыі адбылася рабочая сустрэча беларускіх і літоўскіх архівістаў

11 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша з дэлегацыяй літоўскіх архівістаў у складзе дырэктара Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка) Рамуціса Курпе і намесніка дырэктара дадзенага архіва Альфонсаса Тамулінаса. На сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы беларуска-літоўскага супрацоўніцтва па захаванні і выкарыстанні сумеснай дакументальнай спадчыны Беларусі і Літвы.

У ходзе сустрэчы кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч і Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы Р.Курпе падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі па абмене лічбавымі копіямі дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы, якія знаходзяцца ў фондах архіваў.

уверх