У Міністэрстве юстыцыі праведзены семінар па пытаннях нарматворчай дзейнасці

28 лістапада 2019 года ў Міністэрстве юстыцыі адбыўся семінар па пытаннях падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў.

У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі і іншыя прадстаўнікі юрыдычных службаў падпарадкаваных Ураду рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый.

Асноўнай мэтай семінара з’яўлялася вывучэнне праблем, з якімі сутыкаюцца распрацоўшчыкі і Міністэрства юстыцыі ў працэсе падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама сумесны пошук шляхоў іх вырашэння.

У ходзе семінара прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі і юрыдычных службаў абмяняліся меркаваннямі па найбольш дыскусійных пытаннях і выказалі гатоўнасць да далейшага ўдасканальвання формаў і механізмаў супрацоўніцтва для забеспячэння высокай якасці нарматворчай дзейнасці.

Удзельнікі семінара таксама выказалі зацікаўленасць у правядзенні такіх мерапрыемстваў на рэгулярнай аснове з запрашэннем шырокага кола дзяржаўных органаў і арганізацый.

уверх