У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў семінар «Удзел беларускіх грамадскіх аб’яднанняў па прыцягненню ў Беларусь інвестыцый у чалавечы капітал»

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 14 снежня 2018 г. правяло семінар на тэму: «Удзел беларускіх грамадскіх аб’яднанняў па прыцягненню ў Беларусь інвестыцый у чалавечы капітал». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, дзейнасць якіх у той ці іншай меры звязана з прыцягненнем інвестыцый у чалавечы капітал, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Дадзенае мерапрыемства было прымеркавана да 100-годдзя стварэння органаў юстыцыі.

Удзельнікі семінара абмяняліся станоўчым вопытам, набытым у працэсе работы па прыцягненню інвестыцый у чалавечы капітал, распавялі пра праблемы, якія ўзнікаюць у іх дзейнасці, а таксама выказалі прапановы па ўдасканаленню сваёй працы ў далейшым.

уверх