У Міністэрстве юстыцыі прайшоў семінар «Грамадскі кантроль за ўстановамі, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў г. Мінску 6 снежня 2018 года праведзены семінар «Грамадскі кантроль за ўстановамі, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці».

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міжнародныя эксперты, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, а таксама члены рэспубліканскай і мясцовых грамадскіх наглядальных камісій.

Удзельнікі семінара абмяняліся паміж сабой карыснымі практыкамі ажыццяўлення грамадскага кантролю за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы, азнаёміліся з прагрэсіўным міжнародным вопытам у дадзенай сферы.

У ходзе правядзення мерапрыемства таксама былі ўзняты тэмы ўзаемадзеяння грамадскіх наглядальных камісій з органамі і ўстановамі, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, перспектывы далейшага развіцця дзейнасці грамадскіх наглядальных камісій, унясення змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства, накіраваных на ўдасканальванне праваадносін у пазначанай сферы і інш.

уверх