Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Беларускае грамадскае медыцынскае аб’яднанне «Клінічная фармакалогія і тэрапія»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 снежня 2019 г. зарэгістравана Беларускае грамадскае медыцынскае аб’яднанне «Клінічная фармакалогія і тэрапія».
Мэтамі дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
-
навуковае і практычнае садзейнічанне развіццю клінічнай фармакалогіі, тэрапіі і сумежных дысцыплін;
-
укараненне ў практыку перадавога вопыту і найноўшых дасягненняў у галіне клінічнай фармакалогіі і тэрапіі.
