У Міністэрстве юстыцыі абмеркавалі напрамкі развіцця супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам

6 лістапада 2018 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з дэлегацыяй Еўрапейскага саюза на чале з кіраўніком аддзела па супрацоўніцтву з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю і краінамі «Усходняга партнёрства» дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях суседства і перамоў па пашырэнні Еўрапейскага саюза В.Марагасам.

У рамках сустрэчы абмяркоўваліся напрамкі супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам на 2019 год. Асаблівае абмеркаванне атрымала пытанне развіцця ўзаемадзеяння ў сферы ўдасканалення аказання дзяржаўных паслуг насельніцтву.

Актуальнасць названай тэмы вынікае з Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2018 г. № 202 «О службе «одно окно». У адпаведнасці з Указам агульная каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур ускладаецца на Міністэрства юстыцыі.

Удзельнікі сустрэчы былі адзіны ў меркаванні аб значным патэнцыяле прапанаванай тэмы і дамовіліся прыступіць да прапрацоўкі фарматаў сумеснай працы.

уверх