Міністэрствам юстыцыі праведзены аналіз зваротаў у дачыненні дзейнасці рыэлтарскіх арганізацый. Выдзелены асноўныя парушэнні ў дадзенай сферы.

У мэтах своечасовага выяўлення прычын, якія параджаюць звароты па пытаннях дзейнасці рыэлтарскіх арганізацый, інфармавання спажыўцоў рыэлтарскіх паслуг і арганізацый, якія аказваюць такія паслугі, аб тыповых парушэннях у сферы рыэлтарскай дзейнасці Міністэрствам юстыцыі праведзены аналіз зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб названай тэматыкі.

Вывучаны пытанні, якія ўтрымліваюцца ў зваротах, выдзелены асноўныя парушэнні, дапушчальныя рыэлтарскімі арганізацыямі, прааналізаваны звесткі аб колькасці і характары зваротаў і прынятых па ім рашэнняў.

Апрача прафілактычных мэт дадзены аналіз будзе выкарыстоўвацца пры правядзенні работы па ўдасканальванні заканадаўства, якое рэгулюе сферу аказання рыэлтарскіх паслуг.

уверх