Міністэрства юстыцыі і ЮНІСЭФ: сумесныя праекты і перспектывы супрацоўніцтва

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі сустрэўся з Прадстаўніком Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) доктарам Рашэдам Мустафой Сарварам. Прадметам для размовы сталі перспектывы і напрамкі супрацоўніцтва ў будучым годзе, а таксама падвядзенне вынікаў рэалізаваных праектаў.

Як падкрэсліў Міністр, перыяд сумеснай працы быў напоўнены эфектыўным узаемадзеяннем і партнёрствам. Пацвярджэннем таму з'яўляецца арганізацыя семінара па выкананні Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей, правядзенне 2-га Фестывалю медыяцыі і конкурсу дзіцячага малюнка «Права на дзяцінства», у якім прыняло ўдзел больш тысячы беларускіх дзяцей.

У сваю чаргу Рашэд Сарвар высока ацаніў ступень і выніковасць узаемадзеяння Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, надзейнасць і стратэгічны змест партнёрства на карысць кожнага дзіцяці.

уверх