Міністр юстыцыі прыняў удзел у пасяджэнні Шумілінскага райвыканкама, а таксама правёў выязны прыём грамадзян у г.п. Бешанковічы Віцебскай вобласці

16 лістапада 2018 года Міністр юстыцыі Сліжэўскі А.Л. прыняў удзел у пасяджэнні Шумілінскага райвыканкама, на якім было разгледжана пытанне аб ходзе рэалізацыі Комплекса дадатковых мер па забеспячэнні выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 « О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях» (далей - Дэкрэт № 18).

У ходзе пасяджэння райвыканкама з удзелам Міністра былі заслуханыя вынікі працы суб'ектаў прафілактыкі па рэалізацыі Дэкрэта № 18 за 10 месяцаў 2018 года, абмеркаваны асноўныя прычыны прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама наяўныя праблемы, якія перашкаджаюць поўнай кампенсацыі абавязанымі асобамі расходаў дзяржаве на ўтрыманне дзеці.

Па выніках пасяджэння вызначаны першачарговыя мерапрыемствы, накіраваныя на прыняцце своечасовых мер па раннім выяўленні сямейнай непаспяховасці, далейшае ўдасканаленне ўзаемадзеяння ўсіх мясцовых службаў па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18, правядзенне прафілактычнай работы з абавязанымі асобамі, якія дапускаюць парушэнні працоўнай дысцыпліны, з мэтай змяншэння колькасці прагулаў і забеспячэння іх яўкі на працу.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэжўскі на базе Бешанковіцкага райвыканкама правёў выязны прыём грамадзян.

Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, тычыліся прадастаўлення сацыяльных гарантый асобным катэгорыям грамадзян, а таксама парадку спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Акрамя таго, у ходзе службовай камандзіроўкі ў названым рэгіёне Міністр юстыцыі правёў рабочыя сустрэчы з калектывам аддзела прымусовага выканання і натарыусамі натарыяльнай канторы Бешанковіцкага раёна.

уверх