Міністр юстыцыі адкрыў новы будынак галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і прыняў удзел у пасяджэнні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта

27 верасня 2018 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага адміністрацыйнага будынка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і ўпраўлення прымусовага выканання.

У новым будунку для супрацоўнікаў створаны неабходныя ўмовы для выканання сваіх службовых абавязкаў, работы з насельніцтвам, забяспечаны доступ судовых выканаўцаў да інфармацыйных банкаў даных іншых дзяржаўных органаў.

Сімвалічны ключ ад будынка Міністр юстыцыі перадаў начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Валянціну Макарэвічу.

На наступны дзень 28 верасня 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у пасяджэнні Светлагорскага райвыканкама, на якім былі заслуханы вынікі працы суб'ектаў прафілактыкі па выкананні патрабаванняў дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада   2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях», абмеркаваны існуючыя на практыцы праблемныя пытанні ў яго рэалізацыі, звернута ўвага мясцовых службаў і арганізацый на недапушчэнне павелічэння колькасці прагулаў, неадпрацаваных абавязанымі асобамі.

Для раёна застаецца актуальным таксама пытанне аб забеспячэнні абавязаных асоб заработнай платай, якая дазваляе ў поўным аб'ёме кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей.

уверх