Міністр юстыцыі адкрыў новы будынак галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама і органаў прымусовага выканання г. Гродна

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця новага будынка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама і органаў прымусовага выканання г. Гродна, у якой прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч і старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук.

Комплекс будынкаў, якія побудаваны за 10 гадоў на вуліцы Дубко, гродзенцы не выпадкова называюць прававым кварталам або кварталам правасуддзя. Тут ужо размясціліся новыя будынкі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, пракуратуры, суда і аддзела ўнутраных спраў. Цяпер на гэтай вуліцы з'явіўся і новы будынак органаў юстыцыі.

Як адзначыў, адкрываючы аб'ект, Міністр юстыцыі, гэта значная і доўгачаканая падзея.

«У 2013 годзе Кіраўніком дзяржавы былі прыняты рашэнні, якія далі дадатковы штуршок нашай судова-прававой рэформе, можна сказаць, у адной з апошніх стадый органы прымусовага выканання сталі самастойнай структурай, паўнавартаснай сістэмай дзяржаўных органаў, якая адказвае за прымусовае выкананне судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў. З моманту правядзення рэформы прайшло ўжо 6 гадоў і можна казаць пра пэўныя вынікі працы.

Узровень забяспечанасці, прававога статусу, паўнамоцтваў судовых выканаўцаў сёння самы высокі за ўсю гісторыю, што ў сваю чаргу дазваляе выконваць пастаўленыя перад імі задачы. Гэтыя словы пацвярджаюцца і афіцыйнай статыстыкай, у нас значна павысілася рэальнасць выканання ў параўнанні з дарэформенным перыядам і якасць выканання. Нам, безумоўна, ёсць да чаго імкнуцца і над чым працаваць.

Умовы працы ў судовых выканаўцаў сёння годныя. Адрозненне дадзенага аб'екта ў тым, што гэта першы ў краіне, пабудаваны ад падмурка новы будынак, дзе размесцяцца галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама і органы прымусовага выканання г. Гродна. Для органаў юстыцыі было справай гонару рэалізаваць праект на годным узроўні. Мы ўпершыню, па меншай меры, завяршальную стадыю будаўніцтва гэтага аб'екта ажыццяўлялі сваімі сіламі, сіламі створанай у сістэме Міністэрства юстыцыі арганізацыі РУП «БелЮрЗабеспячэнне».

Я хачу сказаць дзякуй усім, хто прыклаў намаганні да стварэння гэтага аб'екта, гэта выдатны падарунак усім вам да нашага галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці. Я вас усіх віншую і жадаю, каб у гэтым будынку было зроблена ўсё для законнасці і справядлівых адносін да грамадзян, да арганізацый, да бакоў выканаўчага вядзення».

Пасля завяршэння цырымоніі адкрыцця ганаровыя госці наведалі аб'ект і паразмаўлялі з супрацоўнікамі.

уверх