Міністр юстыцыі сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання

20 снежня 2019 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусі Алег Сліжэўскі правёў сустрэчу са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Для таго, каб задаць тон гутарцы, у пачатку сустрэчы Міністр юстыцыі распавёў аб асноўных напрамках дзейнасці і функцыях Міністэрства юстыцыі, праінфармаваў аб найбольш актуальных праектах нарматыўных прававых актаў, у распрацоўцы якіх прымае ўдзел Міністэрства юстыцыі.

Затым сустрэча пайшла ў фармаце «адкрытага дыялогу», студэнты і выкладчыкі на працягу гадзіны маглі задаваць Міністру юстыцыі пытанні на любую прававую тэматыку. А пытанняў было не мала.

Удзельнікаў сустрэчы цікавілі пытанні ўдасканалення заканадаўства ў розных сферах жыццядзейнасці, у тым ліку ў сферы аховы працы і аплаты працы работнікаў, развіцця прадпрымальніцкай актыўнасці, прымянення тэхналогій блокчэйн, юрыдычнага суправаджэння стартапаў, укаранення і рэалізацыі навуковых распрацовак.

Завяршылася сустрэча ўзаемным віншаваннем з надыходзячымі навагоднімі святамі і пажаданнем поспехаў у працы і вучобе.

уверх