Міністр юстыцыі правёў сустрэчы з работнікамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, а таксама наведаў аддзел загс Мядзельскага райвыканкама

19 кастрычніка 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі правёў выязную сустрэчу з работнікамі аддзела прымусовага выканання (далей - АПВ) і натарыяльнай канторы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. На сустрэчах прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Бачыла А.А., начальнік АПВ Канапліцкая В.І., загадчык натарыяльнай канторай Мялешка Д.П., судовыя выканаўцы і натарыусы.

У ходзе сустрэчы ў АПВ былі абмеркаваны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах ў даход дзяржавы, а таксама існуючыя праблемныя пытанні ў працы судовых выканаўцаў.

Пры наведваньні натарыяльнай канторы Міністр абмеркаваў пытанні запатрабаванасці паслуг натарыуса з боку насельніцтва, а таксама магчымыя шляхі пашырэння паўнамоцтваў натарыусаў па здзяйсненні натарыяльных дзеянняў.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі наведаў новы будынак аддзела загс Мядзельскага райвыканкама, які быў адкрыты ў канцы верасня бягучага года падчас правядзення Мінскага абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі 2018.».

У новым будынку аддзела загс створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўрачыстай рэгістрацыі маладых: зала для ўрачыстых рэгістрацый шлюбу, пакоі жаніха і нявесты, зала для гасцей і прасторнае фае.

уверх