Міністр юстыцыі правёў шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі замежных міністэрстваў юстыцыі

8 лютага 2019 года ў рамках афіцыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да стагоддзя органаў юстыцыі Беларусі, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Сліжэўскі правёў шэраг двухбаковых сустрэч з дэлегацыямі замежных дзяржаў.

У ходзе такіх сустрэч з Міністрам юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі Ф.Мамедавым, Міністрам юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан Р.Шахмуродам, першым намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Ўзбекістан М.Істамавым і намеснікам Міністра юстыцыі Расійскай Федэрацыі М.Гальперыным былі абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі дружалюбны характар міжведамасных адносін міністэрстваў, якія яны прадстаўляюць, што адпавядае ўзроўню міждзяржаўнага супрацоўніцтва. З улікам падабенства задач, якія стаяць перад прававымі ведамствамі, кіраўнікі вызначылі прыярытэтныя напрамкі далейшай сумеснай працы.

уверх