Міністр юстыцыі правёў сустрэчу з працоўным калектывам Віцебскага філіяла РУП «БелЮрЗабеспячэнне»

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў рабочую сустрэчу з працоўным калектывам Віцебскага філіяла «БелЮрЗабеспячэнне». На сустрэчы прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Канапелька С.П., генеральны дырэктар РУП « БелЮрЗабеспячэнне» Кадышаў А.В., галоўны судовы выканаўца па Віцебскай вобласці Каржоў А.І., дырэктар Віцебскага філіяла РУП « БелЮрЗабеспячэнне » Шляхто А.М .

У ходзе наведвання Віцебскага філіяла Міністр азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай прадпрыемства, наведаў станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўтатранспартных сродкаў, салон-краму і іншыя аб'екты філіяла.

На сустрэчы з калектывам ішла гаворка аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці Віцебскага філіяла РУП « БелЮрЗабеспячэнне», узаемадзеянні з органамі прымусовага выканання Віцебскай вобласці, абмяркоўваліся бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з ацэнкай, захоўваннем і рэалізацыяй арыштаванай маёмасці, а таксама перспектыўныя напрамкі дзейнасці філіяла, у тым ліку па правядзенні электронных таргоў.

Па выніках праведзенай сустрэчы ў рамках падвядзення вынікаў конкурсу інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы на прыз імя Уладзіміра Данілавіча Спасовіча Міністр уручыў дыплом у намінацыі «Выканаўчае вядзенне» Канапельку Сяргею Пятровічу, начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, а таксама дыплом у намінацыі «Адвакатура» – Мясаедавай Святлане Мікалаеўне, вядучаму архівісту аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».


уверх