Міністр юстыцыі наведаў органы юстыцыі Талачынскага раёна, азнаёміўся з работай службы «адно акно» Талачынскага райвыканкама

Рабочую паездку ў Віцебскі рэгіён Міністр пачаў з наведвання аддзела загс Талачынскага райвыканкама, падчас якога начальнік аддзела праінфармавала Міністра аб статыстыцы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў Талачынскім раёне ў першым паўгоддзі 2020 года, аб аказанні дадатковых платных паслуг насельніцтву па рэгістрацыі шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы .

Пасля наведвання аддзела загс Міністр з удзелам старшыні райвыканкама Лындзіна А.М. і кіраўніка справамі Рашэтнікава В.М. азнаёміўся з работай службы «адно акно» Талачынскага райвыканкама, сустрэўся з работнікамі службы, а таксама пацікавіўся водгукамі грамадзян, якія звярнуліся за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур. Міністр станоўча ацаніў працу спецыялістаў службы, намаганнямі якіх створаны неабходныя ўмовы для аказання дапамогі грамадзянам па падачы дакументаў для ажыццяўлення найбольш складаных адміністрацыйных працэдур.

Чарговым мерапрыемствам у графіку работы Міністра стала наведванне натарыяльнай канторы Талачынскага раёна, дзе ён азнаёміўся з аб'ёмам і структурай натарыяльных дзеянняў, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва, а таксама абмеркаваў бягучыя працоўныя пытанні, звязаныя з аказаннем натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям, у тым ліку з улікам змяненняў, якія адбыліся у заканадаўстве.

Завяршылася камандзіроўка Міністра ў Талачынскі раён сустрэчай з працоўным калектывам адзела прымусовага выканання, падчас якой Міністр абмеркаваў з судовымі выканаўцамі бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, вывучыў практыку работы судовых выканаўцаў па спагнанні запазычанасці па жыллёва-камунальных паслугах, а таксама парадак узаемадзеяння аддзела з дзяржаўнымі органамі, якія выступаюць спагнаннікамі па выканаўчых дакументах.

уверх