Міністр юстыцыі наведаў аддзел прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, а таксама натарыяльную кантору № 1 Ленінскага раёна г. Бабруйска

14 снежня 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі правёў выязную сустрэчу з работнікамі аддзела прымусовага выканання (далей – АПВ) Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, а таксама наведаў натарыяльную кантору № 1 Ленінскага раёна г.Бабруйска.

На сустрэчах прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Маймусаў А.С., начальнік АПВ Ільчанка Н.Г., загадчык натарыяльнай канторай Лісенкова Ю.Г., судовыя выканаўцы, натарыусы і іншыя работнікі.

У ходзе сустрэчы ў АПВ былі абмеркаваны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, прааналізаваны асноўныя статыстычныя паказчыкі аддзела па скарачэнні астаткаў выканаўчых спраў і спагнанню сум па выканаўчых дакументах.

З боку судовых выканаўцаў былі ўнесены прапановы па ўдасканаленні парадку выканання выканаўчых дакументаў, звязаных з утрыманнем аліментаў з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і вызначэннем парадку зносін з дзіцем блізкіх сваякоў.

У ходзе наведвання натарыяльнай канторы № 1 Ленінскага раёна  г. Бабруйска Міністр юстыцыі абмеркаваў з натарыусамі магчымыя далейшыя шляхі пашырэння паўнамоцтваў натарыусаў.

уверх