Міністр юстыцыі Сліжэўскі А.Л. сустрэўся з Дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў - галоўным судовым прыставам Расійскай Федэрацыі

У рамках правядзення міжнароднай практычнай канферэнцыі «Развіццё сістэмы прымусовага выканання», прысвечанай 5-годдзю сістэмы органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь, якая адбылася ў перыяд з 13 па 16 лістапада 2018 года ў г. Мінску, прайшла двухбаковая сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскага А.Л. з Дырэктарам Федэральнай службы судовых прыставаў - галоўным судовым прыставам Расійскай Федэрацыі Арыставым Д.В.

Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аўдзееў А.Д., начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання - Галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь Каваленка Д.У., намеснік Дырэктара Федэральнай службы судовых прыставаў - намеснік галоўнага судовага прыстава Расійскай Федэрацыі Фірстаў Д.А., памочнік Дырэктара Федэральнай службы судовых прыставаў Расійскай Федэрацыі Халатаў Д.А.

Падчас двухбаковай сустрэчы былі закрануты актуальныя пытанні развіцця сістэмы прымусовага выканання, ўзаемадзеяння паміж органамі прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службы судовых прыставаў Расіі, пытанні каардынацыі дзейнасці па спагнанню запазычанасці на карысць суб'ектаў гаспадарання абедзвюх дзяржаў. Таксама былі абмеркаваныя перспектывы уніфікацыі заканадаўства аб выканаўчай справе і шэраг іншых пытанняў.

Па выніках праведзенай сустрэчы абедзвюма бакамі была адзначана нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

уверх