Кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Міжнароднае права і ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў”

18 - 19 кастрычніка 2018 года ў г. Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя “Міжнароднае права і ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў”. У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі органаў улады дзяржаў-членаў ЕАЭС, вярхоўных і канстытуцыйных судоў, міжнародных судоў, прадстаўнікі дзелавых колаў і навуковай супольнасці, практыкуючыя юрысты.

На цырымоніі адкрыцця канферэнцыі з прывітальным словам да яе ўдзельнікаў звярнуўся Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі.

У прыватнасці, Міністр юстыцыі адзначыў, што “ад якасці кожнага вынесенага судовага рашэння залежыць фарміраванне іміджу Суда для дзяржаў-членаў Саюза. Гатоўнасць дзяржаў развіваць інтэграцыйныя працэсы наўпрост залежыць ад таго, ці адчуваюць члены Саюза і іх гаспадарчыя суб'екты ўпэўненасць у тым, што іх правы могуць быць абароненыя ў справядлівым судовым органе”. Пры гэтым кіраўнік прававога ведамства звярнуў увагу на тое, што “дзейнасць Суда фармуе давер да ЕАЭС і з боку сусветнай супольнасці. Эфектыўны судовы орган Саюза – гэта важны складнік рэпутацыі ЕАЭС як міжнароднай арганізацыі”.

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам на тэму “Роля Суда ЕАЭС у дасягненні мэтаў Саюза на сучасным этапе развіцця еўразійскай інтэграцыі” выступіў намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь І.Г.Тушынскі.

У ходзе дыскусійных сесій канферэнцыі разглядаюцца пытанні аб асноўных тэндэнцыях развіцця права Еўразійскай эканамічнай саюза, узаемадзеянні органаў міжнароднага правасуддзя з нацыянальнымі судамі, выкарыстанні права ЕАЭС ў якасці інструмента абароны бізнэсу.

уверх