У Міністэрстве юстыцыі абмеркавалі накірункі супрацоўніцтва з ЮНІСЕФ у 2019 годзе

19 сакавіка 2019 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі сустрэўся з Прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэдам Мустафой Сарварам. Тэмай сустрэчы сталі напрамкі далейшага супрацоўніцтва Міністэрства і ЮНІСЕФ у бягучым годзе.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што змяненні сучасных рэалій грамадскага жыцця накладваюць пэўны адбітак на рэалізацыю правоў дзяцей і неабходнасць іх узмоцненай абароны. У сувязі з гэтым у ходзе сустрэчы абмяркоўваўся шэраг актуальных напрамкаў дзейнасці, звязаных з забеспячэннем правоў і інтарэсаў дзяцей.

Адным з кірункаў, па якім дасягнута дамоўленасць аб сумеснай працы, стала павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей ад 25 кастрычніка 1980 года. У цяперашні час Міністэрствам юстыцыі падрыхтаваны прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўчыя акты для ўдасканалення нацыянальнай практыкі прымянення Канвенцыі.

На сустрэчы таксама была разгледжана магчымасць працягу супрацоўніцтва з мэтай комплекснага развіцця інстытута медыяцыі. Пры гэтым увага была ўдзелена неабходнасці павышэння дасведчанасці аб дадзеным спосабе вырашэння канфліктаў.

Акрамя таго, на экспертным узроўні працягнецца сумесная праца па кірунку ўдасканалення прадастаўлення дзяржаўных паслуг па прынцыпе «адно акно».

уверх