У Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь абмяркоўваліся пытанні прымянення медыяцыі з экспертамі Савета Еўропы
27 ліпеня 2018 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра юстыцыі М.М. Старавойтавым з экспертамі Савета Еўропы ў сферы медыяцыі. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь і медыятар (адвакат).
У ходзе сустрэчы яе ўдзельнікі абмяняліся інфармацыяй аб рэгуляванні інстытута медыяцыі ў Беларусі і розных мадэлях заканадаўчага замацавання медыяцыі ў дзяржавах-членах Савета Еўропы. Адбылася змястоўная дыскусія па пытанні ўдасканальвання механізмаў ажыццяўлення медыяцыі, павышэння яе запатрабаванасці як альтэрнатыўнага спосабу ўрэгулявання канфліктаў.
Па выніках абмеркавання эксперты выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве па пытаннях развіцця інстытута медыяцыі.
