Узаемадзеянне прававых ведамстваў Беларусі і Расіі абмеркавалі на канферэнцыі «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы»

Першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Уладзіміравіч Задзіран прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы», прысвечанай 20-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая адбылася ў г. Маскве (Расійская Федэрацыя) 10 снежня 2019 года.

Мэтай канферэнцыі стала абмеркаванне актуальных пытанняў саюзнага будаўніцтва і выпрацоўка сумесных прапаноў па ўдасканаленні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў прававой, эканамічнай, сацыяльнай сферах, а таксама ў сферы міжнароднай бяспекі.

У сваім дакладзе С.У. Задзіран адзначыў значнасць узаемадзеяння прававых ведамстваў Беларусі і Расіі ў фармаце Аб’яднанай калегіі міністэрств юстыцыі дзяржаў-удзельнікаў Саюзнай дзяржавы, перш за ўсё, для вырашэння актуальных прававых пытанняў у інтарэсах грамадзян і бізнесу дзвюх краін. Асобная ўвага была ўдзелена вынікам дзейнасці рабочых груп, якія функцыянуюць у рамках Аб’яднанай калегіі.

Першы намеснік Міністра выказаў надзею на дасягненне эфектыўных практычных вынікаў сумеснай працы органаў юстыцыі Беларусі і Расіі.

уверх