Прынята пастанова Урада, накіраваная на мінімізацыю кантактаў пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, правядзенні пагаджальных нарад і маніторынгаў
22 мая 2020 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 305 “Аб мерах па прадухіленню распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19”.
Пастановай прадугледжваецца прыпыненне дзеяння асобных норм і ўвядзенне дадатковага прававога рэгулявання:
-
па ўзгадненню назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый і прадастаўлення інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
-
па парадку правядзення пагаджальных нарад;
-
па правядзенні Беларускай натарыяльнай палатай, яе арганізацыйнымі структурамі маніторынгаў выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце;
-
па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Пастановай, у прыватнасці, прадугледжана, што дадатковыя платныя паслугі аказваюцца органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, у прысутнасці мінімальнай колькасці гасцей, але не больш за 10 чалавек. Дадзенае рашэнне прымаецца ўпаўнаважанай службовай асобай органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану.
Замацаваная ў пастанове Урада магчымасць абмежавання колькасці гасцей створыць умовы для арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў у мэтах забеспячэння бяспекі асоб, якія прысутнічаюць пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, у тым ліку службовых асоб органаў запісу актаў грамадзянскага стану, дазволіць знізіць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, забяспечыць ажыццяўленне рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку.
Прыпыненне дзеяння асобных структурных элементаў пастаноў Урада, якія рэгламентуюць парадак узгаднення назваў юрыдычных асоб і прадстаўлення інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у частцы магчымасці асабістага прадстаўлення заяўнікамі ў упаўнаважаныя дзяржаўныя органы (арганiзацыi) дакументаў для ажыццяўлення дадзеных адміністрацыйных працэдур, дазволіць мінімізаваць асабістыя кантакты грамадзян.
Назва арганізацыі можа быць ўзгоднена рэгіструючым органам пры прадстаўленні заяўнікамі дакументаў у электронным выглядзе з дапамогай вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама па пошце.
Пастанова таксама накіравана на мінімізацыю кантактаў пры правядзенні пагаджальных нарад, маніторынгаў выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце, што дазволіць знізіць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
Пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання і дзейнічае да адмысловага рашэння Савета Міністраў.
