Праект Закона Рэспублікі Беларусь «О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования» вынесены на публічнае абмеркаванне

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования» (далей - праект Закона), які прадугледжвае комплекснае рэгуляванне працэдур дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, вядзення Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Праект Закона накіраваны на спрашчэнне і скарачэнне шэрагу патрабаванняў, што прад'яўляюцца пры стварэнні і ліквідацыі бізнесу, максімальнае выкарыстанне інфармацыйнага абмену паміж дзяржаўнымі органамі ў мэтах зніжэння нагрузкі на суб'ектаў гаспадарання, ахову правоў крэдытораў пры рэарганізацыі і ліквідацыі даўжніка.

З 21 лістапада па 6 снежня 2019 г. ажыццяўляецца публічнае абмеркаванне праекта Закона на сайце Прававы форум Беларусі

Заўвагі і (або) прапановы па праекце Закона могуць быць выказаны на Прававым форуме Беларусі і павінны быць прадстаўлены ў электроннай форме.

уверх