Развіццё інстытута медыяцыі ў Беларусі: перспектывы і тэндэнцыі

Якія мэты і задачы апошніх змяненняў і дапаўненняў заканадаўства па пытаннях медыяцыі? Якія перспектывы прымянення медыяцыі ў натарыяльнай практыцы і дзейнасці адвакатаў? Як развіваецца бізнес-медыяцыя ў нашай краіне, і як медыятар можа дапамагчы ў вырашэнні сямейных спрэчак, не даводзячы іх да суда? – гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі ў рамках круглага стала на тэму развіцця інстытута медыяцыі ў Беларусі, які прайшоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

У межах дыскусіі і размовы з журналістамі намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка, намеснік старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Таццяна Матусевіч, а таксама кіраўнікі вучэбна-практычных устаноў «Цэнтр «Медыяцыя і права» і «Цэнтр медыяцыі і перамоваў» і медыятары абмеркавалі перспектывы развіцця інстытута медыяцыі ў нашай краіне.

Як падкрэсліў Мікалай Старавойтаў, унясенне змяненняў у Грамадзянскі, Грамадзянскі працэсуальны, Гаспадарчы працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь, у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, Падаткавы кодэкс Рэспублікі Беларусь, а таксама ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі» накіравана на больш шырокае распаўсюджанне пазасудовай медыяцыі і інфармацыі аб магчымасцях выкарыстання медыяцыі для вырашэння спрэчак і канфліктаў.

уверх