Пытанні развіцця і папулярызацыі медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала

23 лістапада 2018 года адбыўся круглы стол «Развіццё і папулярызацыя медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь, імплементацыя перадавога замежнага вопыту ў нацыянальнае заканадаўства», арганізатарам якога выступіла Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Саветам Еўропы.

У круглым стале прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Старавойтаў М.М., старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Барысенка Н.У., старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц В.І., прадстаўнікi Савета Еўропы Сытнік А.М., Р.Сімаітіс, а таксама больш за 40 прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, у тым ліку вядучыя медыятары, адвакаты, натарыусы.

У сваім выступленні Старавойтаў М.М. асвятліў ключавыя напрамкі праекта Закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях медыяцыі», якія звязаны з больш шырокім распаўсюджваннем пазасудовай медыяцыі і магчымасці яе выкарыстання для ўрэгулявання спрэчак і канфліктаў, у першую чаргу, у сямейных праваадносінах, што дазволіць стварыць у грамадстве найбольш спрыяльныя ўмовы для захавання сям'і і сямейных каштоўнасцяў.

Прадстаўнік Савета Еўропы Р.Сімаітіс азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з еўрапейскім вопытам рэалізацыі праектаў у розных дзяржавах у сферы медыяцыі, а таксама аналізам міжнароднай практыкі па ўкараненні абавязковай медыяцыі па асобных катэгорыях спрэчак.

Падчас мерапрыемства абмеркаваны пытанні сучаснага стана і перспектывы развіцця медыяцыі ў рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі круглага стала адзначылі, што паслядоўнае ўкараненне інстытута медыяцыі ў прававую сістэму, без сумнення, дапаможа павялічыць давер да інстытута медыяцыі, тым самым зменшыць канфліктнасць спрэчак у грамадзянскай супольнасці і аптымізаваць нагрузку на суды.

уверх