Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Турэцкай Рэспублікі наведала Рэспубліку Беларусь з візітам

5 лістапада 2019 года першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Задзіран сустрэўся з намеснікам Міністра юстыцыі Турэцкай Рэспублікі Угурханам Кушам.

Прадстаўнікі кіраўніцтва прававых ведамстваў адзначылі паспяховае развіццё беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, у тым ліку ў прававой сферы. Так, у красавіку бягучага года ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Турэцкую Рэспубліку міністрамі юстыцыі дзвюх дзяржаў быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні, які тычыцца супрацоўніцтва паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Турэцкай Рэспублікі.

На экспертным узроўні паміж прадстаўнікамі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Турцыі адбыліся кансультацыі па пытаннях рэалізацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, гаспадарчых і крымінальных справах, які ўступіў у сілу 19 красавіка 2018 года, у якіх таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта. Па выніках кансультацый бакі дасягнулі разумення па ключавых пытаннях прымянення Дагавора, выпрацавалі падыходы па эфектыўнай рэалізацыі Дагавора ў інтарэсах грамадзян Беларусі і Турцыі.

У рамках візіту дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Турэцкай Рэспублікі таксама наведала Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

уверх