Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у трынаццатым пасяджэнні Савета міністраў юстыцыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў

18 верасня 2018 г. у г. Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) адбылося трынаццатае пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дэлегацыю Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узначаліў першы намеснік Міністра юстыцыі С.У.Задзіран. У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і прадстаўнікі дзяржаў-назіральніц пры Савеце (Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Узбекістан).

Удзельнікі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні па напрамках дзейнасці міністэрстваў, якія яны прадстаўляюць. У прыватнасці, разглядаліся пытанні выкарыстання найноўшых тэхналогій перадачы і захоўвання інфармацыі ў сферы аказання юрыдычных паслуг у дзяржавах-удзельніцах СНД і заканадаўчага рэгулявання сферы ажыццяўлення грамадскага кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці ў дзяржавах-удзельніцах СНД. Па выніках пасяджэння быў прыняты План дзейнасці Савета на 2019-2023 гады.

Чарговае пасяджэнне Савета адбудзецца ў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь.

уверх