Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі азнаёмілася з пытанням дзейнасці натарыята Германіі

5-8 чэрвеня 2019 года дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Старавойтавым наведала Федэратыўную Рэспубліку Германія з рабочай паездкай для вывучэння нямецкага вопыту арганізацыі і функцыянавання натарыята. У паездцы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай натарыяльнай палаты.

Прымаючы пад увагу дынамічнае развіццё сферы натарыята ў Рэспубліцы Беларусь і пяцігоддзе пераходу беларускага натарыята да дзейнасці на прынцыпах самакіравання і самафінансавання, рабочая паездка была прысвечана вывучэнню найбольш актуальных пытанняў прававога рэгулявання гэтай сферы. Эксперты нямецкай Федэральнай натарыяльнай палаты прадставілі вопыт выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у натарыяце, у тым ліку электроннага апастылю, прававое рэгуляванне натарыяльнай тайны і абароны персанальных даных, паўнамоцтвы натарыуса і яго ролю ў карпаратыўных адносінах, а таксама асвятлілі ключавыя аспекты страхавання адказнасці натарыуса.

Вывучаны вопыт уяўляе асаблівую цікавасць у сувязі са зменай беларускага заканадаўства ў сферы натарыята. У прыватнасці, у цяперашні час Парламентам Рэспублікі Беларусь разглядаецца праект Закона Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае ўдасканаленне прававога рэгулявання натарыяльнай тайны, электроннага дакументазвароту, інстытута страхавання грамадзянскай адказнасці натарыуса, а таксама надзяленне натарыусаў правам здзяйснення новых натарыяльных дзеянняў, накіраваных на абарону правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў карпаратыўных адносін. Акрамя таго, Міністэрствам юстыцыі распрацоўваецца нарматыўны прававы акт, якім ажыццяўленне паўнамоцтваў па прастаўленні апастылю будзе перададзена натарыусам.

уверх