Адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод удзельнікам алімпіяды «Моладзь за мір»

28 лістапада 2019 года адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў XIV Міжнароднай юрыдычнай алімпіяды «Моладзь за мір», арганізатарам якой выступае Міжнародны універсітэт «МІПСА».

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь актыўна падтрымлівае штогадовы конкурс па міжнароднаму праву для студэнтаў і магістрантаў розных краін свету і ў 2017 годзе заснавала грамату за «Лепшую прававую аргументацыю».

Пераможцам намінацыі ў 2019 годзе стаў Габрыэль Лі Макфаддэн з Федэральнага ўніверсітэта Рыа-Грандэ (Бразілія), грамата якому была ўручана намеснікам начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, сакратаром Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь А.Я.Басалыгай падчас урачыстага закрыцця алімпіяды.

уверх