Акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні правядуць у Міністэрстве юстыцыі ў рамках Тыдня маці

11 кастрычніка 2019 года з 11 гадзін 00 хвiл да 13 гадзін 00 хвіл. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Калектарная, 10, каб.321) пры ўдзеле Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты пройдзе традыцыйная акцыя па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У гэты дзень у Міністэрстве юстыцыі жанчыны змогуць атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі. Прыём правядуць супрацоўнікі Міністэрства, адвакаты, натарыусы і судовыя выканаўцы. Спектр пытанняў, які адносяцца да кампетэнцыі органаў юстыцыі, шырокі і звязаны з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў, дзейнасцю натарыусаў і работнікаў органаў загса, адвакатаў, якія ажыццяўляюць юрыдычную дапамогу, а таксама можна будзе атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з жыллёвым заканадаўствам, рэгуляваннем шлюбна-сямейных адносін.

Акрамя гэтага для ўсіх мам, якія звярнуцца за прававой дапамогай, будзе арганізавана арт-прастора з выставай лепшых фота і творчых работ пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Слова, першае ў жыцці ...»

Аналагічныя акцыі будуць арганізаваны галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

11 кастрычніка 2019 г.

  • у Гомелі шматдзетныя маці атрымаюць бясплатную кансультацыю з 17.00 да 19.00 гадзін у Публічным цэнтры прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна (г. Гомель, пл. Перамогі, д. 2а),

  • у Магілёве акцыя пройдзе з 11.00 да 13.00 па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, кабінет№ 539,

  • з 9.00 да 11.00 шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, пракансультуюць па адрасе г.Віцебск, ул.Праўды, 18, каб.19;

  • у Мінскай вобласці з 11.00 да 13.00 у Вілейскім райвыканкаме (г. Вілейка, вул. Партызанская, 40);

14 кастрычніка 2019 г.

  • з 10.00 да 13.00 гадзін ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама па адрасе: г. Мінск, пр-т Пушкіна, д. 42,

  • у Брэсце ў гэты дзень з 14.00 да 16.00 гадзін шматдзетныя і адзінокія маці могуць атрымаць бясплатныя кансультацыі па адрасе г. Брэст, вул. Міцкевіча, д. 3.

Правядзенне акцый па бясплатным юрыдычным кансультаванні таксама арганізавана ў перыяд з 8 па 14 кастрычніка 2019 года ў г. Гродна і Гродзенскай вобласці, якія пройдуць з удзелам работнікаў прымусовага выканання, спецыялістаў аддзелаў запісаў актаў грамадзянскага стану, адвакатаў і натарыусаў па месцы знаходжання адпаведных службаў.

уверх