Кніга «Летапіс стагоддзя. Органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь» стала пераможцам у намінацыі «У люстэрку часу» на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі – 2020»

Падведзены вынікі Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2020», пераможцаў і дыпламантаў якога ўзнагародзілі ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

У намінацыі «У люстэрку часу» лепшай стала кніга «Летапіс стагоддзя. Органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь», выдадзеная ТАА «Паліграфіка».

У Міністэрстве юстыцыі адбылася сустрэча з аўтарам канцэпцыі і тэксту дадзенага выдання Аляксандрам Суворавым.

Віншуючы Аляксандра Міхайлавіча з высокай узнагародай, Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі падзякаваў за вялікую сумесную работу, у якой адлюстраваны ўсе этапы фарміравання нацыянальнай юстыцыі. Выданне напоўнена якасным гістарычным, графічным, ілюстрацыйным і фотаматэрыялам.

Кніга прымеркавана да стогадовага юбілею органаў юстыцыі Беларусі і апавядае пра асноўныя вехі іх станаўлення і развіцця. Пры гэтым гістарычны экскурс, які змяшчаецца ў творы, не абмяжоўваецца толькі савецкай эпохай – як грамадска-дзяржаўны інстытут юстыцыя існавала на беларускай зямлі з даўніх часоў. «Летапіс стагоддзя» напоўнены разделамі  і пра этапы фарміравання юстыцыі пасля набыцця краінай незалежнасці, і пра сучасны перыяд дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

уверх