Беларуская ліга сямейных медыятараў зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская ліга сямейных медыятараў».

Дадзенае грамадскае аб’яднанне створана ў мэтах садзейнічання развіццю і ўмацаванню інстытута сямейнай медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь, павышэння якасці працы сямейных медыятараў і ролі сямейнай медыяцыі ў грамадстве, садзейнічання імплементацыі лепшых міжнародных практык у галіне сямейнай медыяцыі ў беларускае заканадаўства і медыятыўную практыку.

уверх