Беларуская дэлегацыя вывучыла вопыт ажыццяўлення грамадскага кантролю за пенітэнцыярнымі ўстановамі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія

З 26 па 30 лістапада 2018 года прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай грамадскай наглядальнай камісіі, Магілёўскай і Гродзенскай абласных грамадскіх наглядальных камісій наведалі г. Берлін і г. Брандэнбург з мэтай вывучэння вопыту работы грамадскіх наглядальных камісій па ажыццяўленні кантролю за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

Візіт да нямецкіх калег быў арганізаваны Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі і нямецкія калегі абмяняліся паміж сабой карыснымі практыкамі ажыццяўлення грамадскага кантролю за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы, азнаёміліся з прагрэсіўным нямецкім вопытам у дадзенай сферы.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у рабочых сустрэчах з прадстаўнікамі Генеральнай пракуратуры г. Берліна, Выпраўленчай установы «Тэгель», Сенацкага ўпраўлення Берліна па пытаннях юстыцыі, абароны праў спажыўцоў і антыдыскрымінацыі, Міністэрства па справах юстыцыі, Еўропы і абароны праў спажыўцоў зямлі Брандэнбург і іншых урадавых і няўрадавых арганізацый.

Атрыманая інфармацыя і ўстаноўленыя прафесійныя сувязі дазволяць улічыць у нашай рэспублiцы нямецкі вопыт грамадскага кантролю за дзейнасцю ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы.

 

уверх