Міністэрства юстыцыі спыніла дзеянне ліцэнзіі арганізацыі, якая аказвае рыэлтарскія паслугі

Міністэрствам юстыцыі 11 мая 2018 г. прынята рашэнне аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзуемы від дзейнасці паслугі – рыэлтарскія паслугі, выдадзенага таварыству з дадатковай адказнасцю «Рыэлтэрскае агенцтва Дом».

У сакавіку цяперашняга года ТДА «Рыэлтэрскае агенцтва Дом» вынесена прадпісанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія выявіліся ў невыкананні пункта 20 Правіл ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 15. Да спецыялістаў па рыэлтарскай дзейнасці названай арганізацыі прыменены меры адказнасці ў выглядзе прыпынення дзеяння ідэнтыфікацыйных пластыкавых картак, без якіх аказанне рыэлтарскіх паслуг не дапускаецца.

У прыватнасці, ад імя ТДА «Рыэлтэрскае агенцтва Дом» у сетцы Інтэрнэт размяшчалася рэклама аб прапануемых да здачы ў наём кватэрах без законных на тое падстаў, пры адсутнасці дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг з уласнікамі гэтых аб'ектаў.

Нягледзячы на прынятыя меры, ТДА «Рыэлтэрскае агенцтва Дом» неабходныя вывады не зрабіла.

Пасля прадстаўлення ў Міністэрства юстыцыі пісьмовага паведамлення аб ліквідацыі парушэнняў, якія пацягнулі за сабой выдачу прадпісання, парушэнні аналагічнага характару названай арганізацыяй былі працягнуты.

Дзеянне ліцэнзіі ТДА «Рыэлтэрскае агенцтва Дом» спыняецца з 23 мая 2018 г.

Для скасавання заключаных з ТДА «Рыэлтэрскае агенцтва Дом» дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг спажыўцам неабходна звяртацца ў адзначаную арганізацыю.

Таксама 11 мая 2018 г. прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі (далей – картка) агента па аперацыях з нерухомай маёмасцю ТДА «Рыэлтэрскае агенцтва Дом» Горх Т.Ю. на тэрмін

1 год у сувязі з устанаўленнем фактаў парушэння заканадаўства і патрабаванняў да ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці, у тым ліку аказаннем рыэлтарскіх паслуг, якія не адносяцца да кампетэнцыі агента па аперацыях з нерухомай маёмасцю.

Анулявана пасведчанне аб атэстацыі рыэлтара Чуфіставу К.А., у сувязі з перадачай ім права аказання рыэлтарскіх паслуг, якія мае права аказваць толькі ўладальнік пасведчання, асобе, якая не мае адпаведнага пасведчання.

Міністэрства юстыцыі звяртае ўвагу на тое, што забеспячэнне прытрымлівання заканадаўства спецыялістамі па рыэлтарскай дзейнасці, належнай арганізацыі работы са спажыўцамі з'яўляецца прамым абавязкам кожнага кіраўніка рыэлтарскай арганізацыі.

Невыкананне кіраўніком ускладзеных на яго функцый з'яўляецца падставай для прыцягнення яго да адказнасці.

уверх