Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Палата падатковых кансультантаў
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 24 красавіка 2018 г. зарэгістравала Палату падатковых кансультантаў (скарочанае найменне – ППК).
Палата падатковых кансультантаў з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, заснаванай на абавязковым членстве падатковых кансультантаў і створана ў мэтах:
-
рэалізацыі і абароны законных правоў і прафесійных інтарэсаў сваіх членаў;
-
станаўлення і развіцця інстытута падатковага кансультавання ў Рэспубліцы Беларусь;
-
садзейнічання павышэнню падатковай культуры насельніцтва;
-
умацавання прававых асноў дзейнасці па падатковаму кансультаванню;
-
садзейнічання ў стварэнні спрыяльнага падатковага асяроддзя ў Рэспублікі Беларусь.