Дэлегацыя Міністэрства ўдзельнічае ў абмеркаванні развіцця юстыцыі на першым Ташкенцкім юрыдычным форуме

25-26 красавіка 2019 года дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з першым намеснікам Міністра юстыцыі С.У.Задзіранам прыняла ўдзел у I Міжнародным юрыдычным форуме «Tashkent Law Spring».

Удзельнікамі Форуму сталі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковай супольнасці і карпаратыўныя юрысты з 40 дзяржаў свету (у прыватнасці, Азербайджанскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Вялікабрытаніі, Японіі, Рэспублікі Карэя, Рэспублікі Сінгапур, ЗША). Пленарнае пасяджэнне Форуму «Права ў эпоху паскоранай мадэрнізацыі» адкрыў Міністр юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Р.К.Даўлетаў і выступіў з асноўным дакладам.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў з дакладам «Інстытут абавязковай юрыдычнай экспертызы ў ведамаснай нарматворчасці: вопыт Рэспублікі Беларусь» у секцыі «Нарматыўная якасць». С.У.Задзіран у дакладзе прывёў гісторыю станаўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь, арганізацыю працы пра правядзенню экспертызы, у тым ліку, якія выкарыстоўваюцца крытэрыі ацэнкі і тэрміны правядзення, а таксама выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій па правядзенню экспертызы. У секцыі таксама быў прадстаўлены вопыт ЗША і Рэспублікі Карэя. Акрамя таго, абмяркоўваўся аналіз лепшых практык дзяржаў, падрыхтаваны міжнароднымі арганізацыямі – Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы і Сусветным банкам.

Вопыт Рэспублікі Беларусь у сферы юстыцыі выклікаў цікавасць у замежных калег. С.У.Задзіран даў інтэрв’ю вядучым СМІ Рэспублікі Узбекістан.

уверх